Аляксандр Казулін Паколькі існуе стратэгія з прапановай дыялогу з уладамі з галоўнай мэтай прыняць удзел у парламенцкіх выбарах, была агучаная і іншая стратэгія, часткай якой з'яўляецца байкот падрабязней
Зянон Пазьняк Калі людзі не пойдуць галасаваць, тады рэжым будзе вымушаны фальсіфікаваць пустэчу. Гэта першы крок пратэсту і нязгоды з уладай, які аўтаматычна прыводзіць да кансалідацыі людзей. падрабязней
Станіслаў Шушкевіч Няма ніякага сэнсу ўдзельнічаць у тых выбарах, якія прапануе ўлада. Але самае галоўнае - пакуль не вызвалены і не рэабілітаваныя ўсе палітвязні гэтую тэму наогул не варта публічна абмяркоўваць. падрабязней
Віталь Рымашэўскі Байкот «выбараў» дазволіць зрабіць першы крок у пераадоленні гэтага страху, першы невялікі крок да арганізаванага народнага супраціву. падрабязней
Аляксандар Атрошчанкаў На мой погляд, гаворка пра выбары цяпер недарэчы. Апошнія прэзыдэнцкія выбары паказалі, што ўлада няздольная праводзіць выбары. падрабязней
Віктар Івашкевіч Нашая пазыцыя зразумелая: калі нехта заяўляе, што няма чаго байкатаваць, бо няма выбараў, дык ці больш лягічна браць удзел у тым, чаго няма? падрабязней
Павал Севярынец Для ўдзелу ў кампаніі 2012 палітычная абстаноўка павінна быць зусім іншая. Адзінае, што застаецца для беларускіх дэмакратычных сіл - байкот падрабязней
Андрэй Саннікаў Калі сапраўды працаваць, і працаваць актыўна, то байкот сапраўды даносіць да людзей інфармацыю аб'ектыўную, гэта быў бы лагічны крок падрабязней- Мы ведаем, што ў Беларусі няма выбараў.
- Мы разумеем, што Беларусы на “выбары” не пойдуць.
- Мы ідзем у назіральнікі, каб зрабіць відавочным – БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ.
- МЫ ВІДАВОЧЦЫ НАРОДНАГА БАЙКОТУ.
Мы хочам жыць у свабоднай краіне, дзе ўлада адкрыта абіраецца, а не тайна прызначаецца.
Мы за справядлівыя выбары - ад мясцовых да прэзідэнцкіх.
Мы будзем змагацца за гэта ўсімі даступнымі законнымі метадамі
Мы не збіраемся аказваць падтрымку асобным партыям або кандыдатам.
Мы заклікаем усіх, хто падзяляе нашыя погляды,
далучыцца да кампаніі НАЗІРАННЯ
і стаць ВІДАВОЧЦАМ НАРОДНАГА БАЙКОТУ.